Здарэнне з удзелам аўтамабіля і пісьмовага стала здарылася вечарам 5 красавіка на аўтадарозе М10, паведамляе «Виртуальный Брест».

ДТЗ адбылося прыкладна а дзявятай вечара на ўчастку аўтадарогі паміж паваротамі на вёскі Антопаль і Худлін. Магчыма, нехта перавозіў мэблю, і стол выпаў на дарогу падчас транспарціроўкі. У яго пазней і заехаў легкавік, які пацярпеў ад удару.

Відавочцаў і ўладальнікаў запісаў відэарэгістратараў, якія дапамогуць праліць святло на здарэнне, просяць тэлефанаваць па нумары +375 29 520-82-44.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0