Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння старшыню Савета Федэрацыі Валянціну Мацвіенку, паведамляе прэс-служба.

«Ваш жыццёвы шлях непарыўна звязаны з самаадданым служэннем грамадскім інтарэсам. Самааддача, прафесіяналізм, уменне канструктыўна вырашаць стратэгічныя задачы характарызуюць Вас як паспяховага кіраўніка дзяржаўнага маштабу», - гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Валянціны Мацвіенка ў эфектыўнае развіццё беларуска-расійскіх сувязяў

Учора стала вядома, што Мацвіенка ўзнагародзілі ордэнам Францішка Скарыны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна