Буйны пажар здарыўся 6 красавіка ў вёсцы Панарка Смаргонскага раёна ў выніку падпалу сухой расліннасці.
Агонь знішчыў шэсць нежылых дамоў, 11 гаспадарчых пабудоў, яшчэ дзве гаспадарчыя пабудовы пашкоджаны.
Падобны выпадак у той жа дзень адбыўся ў садовым таварыстве недалёка ад вёскі Ліхачы Гродзенскага раёна. Пры выпальванні травы загарэліся і былі цалкам знішчаны тры гаспадарчыя пабудовы, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.





