Зранку 7 красавіка работнікі арганізацыі «Заслаўебудіндустрыя», якія ўсталёўваюць агароджу вакол Курапатаў, на аб'екце не працуюць. Вакол Курапатаў не бачна і будаўнічай тэхнікі, піша Радыё Свабода.
Напярэдадні, у суботу, будаўнікі завершылі мантаж агароджы вакол Курапацкага лесу з боку кальцавой дарогі і з боку «Экспабелу», днём раней была узведзеная агароджа з боку рэстарана «Паедзем паядзім».
Нязробленымі засталіся каля 200 метраў агароджы ад Заслаўскай аўтадарогі. У гэтым месцы выкапаныя ямы пад слупкі і нацягнутая будаўнічая вяроўка, але слупы і сетка не ўсталяваныя. Адмыслоўцы не выключаюць, што працы не ўдалося завершыць ужо ў суботу з-за складанага рэльефу ў гэтым месцы.





