b-g.by
Днём 7 красавіка на плошчы Леніна ў Брэсце прайшло традыцыйнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода. Ужо якую нядзелю запар праціўнікі завода дзеляць гэтае месца з удзельнікамі іншых мерапрыемстваў. На гэты раз на плошчы пачалася акцыя «Наперад да Еўрапейскіх гульняў!»
Пасля кармлення пратэстоўцы прайшлі па вуліцах Пушкінскай і Савецкай. Упершыню яны на працягу ўсёй Савецкай скандавалі «Не заводу!»
Калона дайшла да гандлёвага цэнтра «ЦУМ», дзе людзі яшчэ пракрычалі свой лозунг, папляскалі і разышліся.





