Сяржант унутранай службы Арцём Калімулін і яго жонка выратавалі сям'ю з палаючага дома, паведамляе 112.by
Здарэнне адбылося ў Сенненскім раёне ў вёсцы Ског. Праязджаючы міма Арцём пабачыў, што гарыць дом.
Мужчына сказаў жонцы тэлефанаваць на «101», а сам пры дапамозе шанцавага інструмента ўскрыў зачыненыя знутры дзверы і пранік у палаючы дом.
У той час ужо гарэлі сцены і столь. У калідоры выратавальнік знайшоў хлопчыка, якога вынес, абгарнуўшы адзеннем. Выйшаўшы з дому і пакінуўшы малога, назад ўвайсці не змог з-за агню.
Разам з жонкай ён пачаў абследаваць вокны і грукаць у іх. У пакоі яны ўбачылі гаспадароў. Дарослыя адкрылі акно і перадалі праз яго работніку МНС 11-месячную дачку і сямігадовага іх пляменніка. Затым праз акно выбраліся самі.
Арцём Калімулін працуе кіроўцам у пажарным аварыйна-выратавальным посце №13 Сенненскага раёна і служыць у МНС крыху менш за год.





