Каля 14:00 у мемарыяле Курапаты прайшла калектыўная малітва, у якой узялі ўдзел каля 150 чалавек. Некаторыя ўдзельнікі прыехалі туды з малітвы ў цэнтры Менска, якая прайшла апоўдні перад Свята-духавым саборам, піша Радыё Свабода.
Малітву вёў святар некананічнай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій, выступалі Алесь Чахольскі, Вячаслаў Сіўчык, Ганна Шапуцька, Мікола Савіцкі і іншыя, у іх ліку Марына Адамовіч — жонка затрыманага Міколы Статкевіча, ініцыятара малітвы ў цэнтры Менска.





