ЦВК Украіны падвяла канчатковыя вынікі першага тура выбараў прэзідэнта Украіны, Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка атрымліваюць 30,24% і 15,95% галасоў адпаведна.
Выніковы пратакол галасавання зачытала кіраўнік ЦВК Таццяна Сліпачук. Яна паведаміла, што дакумент адобраны ўсімі членамі ЦВК, подпісы пад ім паставілі ўпаўнаважаныя прадстаўнікі кандыдатаў у прэзідэнты Украіны.
Лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка займае трэцяе месца з вынікам у 13,40% галасоў, лідар «Апазіцыйнага блока» Юры Бойка — чацвёрты (11,67% галасоў), экс-міністр абароны Украіны і дэпутат Вярхоўнай Рады Анатоль Грыцэнка займае пяты радок з вынікам 6,91% галасоў.
Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 18 млн 893 тыс. 864 чалавекі. У цэлым па краіне яўка склала 62,78%.
Другі тур — 21 красавіка.





