Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў відэазварот пасля абвяшчэння вынікаў першага тура выбараў. Запіс звароту ён размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Зяленскі адзначыў, што першы тур выбараў прайшоў «празрыста і сумленна». Ён падзякаваў супрацоўнікаў МУС, «кожнага паліцэйскага, кожнага выратавальніка і кожнага нацгвардзейца». Асобныя словы падзякі Зяленскі выказаў міністру ўнутраных спраў Украіны Арсену Авакаву.





