Вікторыя ўпершыню за тры гады дайшла да фіналу.
У фінале турніру ў Мантэрэі яна гуляла з іспанкай Гарбінье Мугуразай. Але ў сёмым гейме першай партыі Азаранка адчула боль у ікраножнай цягліцы правай нагі, а ў пачатку другога сэта абвясціла, што здымаецца з гульні.
Першы сэт беларуска прайграла 1:6, у другім лік быў 1:3. Такім чынам пераможца турніру — Мугуруза.





