Кіраўнік ЦВК Таццяна Сліпачук падкрэсліла, што дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты — афіцыйнае мерапрыемства, якое павінна праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і аплачваецца са сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Згодна з пастановай Цэнтрвыбаркама, сустрэча Зяленскага і Парашэнкі павінна адбыцца ў студыі тэлеканала «Грамадскага тэлебачання».

Пры гэтым Сліпачук падкрэсліла, што ў пастанове ЦВК паказаны канкрэтны адрас тэлестудыі, куды павінны прыехаць кандыдаты.

Тэледэбаты, згодна з заканадаўствам, меліся прайсці ў пятніцу 19 красавіка, гэта значыць за два дні перад другім турам. Але Зяленскі выклікаў Парашэнку на дэбаты на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве — самую вялікую пляцоўку Украіны. Парашэнка пагадзіўся, але прызначыў дэбаты на 14 красавіка, бо ў пятніцу, 19-га, стадыён будзе заняты пад кніжную выставу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0