flickr.com
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра адстаўку кіраўніка міністэрства ўнутранай бяспекі краіны Кірстэн Нільсэн.
У сваім твітары кіраўнік дзяржавы падзякаваў Нільсэн за службу, а таксама абвясціў, што яе месца зойме Кевін Макалінан, які цяпер яўзначальвае мытна-памежную службу ЗША.
Па словах крыніц CNN, адстаўка Нільсэн была вымушанай, а не добраахвотнай, але міністр не стала прадпрымаць ніякіх дзеянняў, каб захаваць сваю пасаду. Раней амерыканскія СМІ паведамлялі пра тое, што Трамп незадаволены недастаткова жорсткай пазіцыяй Нільсэн па міграцыйных пытаннях і будаўніцтве сцяны на мяжы з Мексікай.





