Унікальны інцыдэнт здарыўся ў матчы ПСЖ — «Страсбур». «Героем» кур'ёзу стаў форвард парыжан Эрык Максім Шупа-Матынг.

Шупа-Матынг атрымаў мяч на лініі варот, але, відаць, той апынуўся ў яго пад нерабочай левай нагой. А футбаліст — праўша, ён паспрабаваў падабраць патрэбную нагу, спыніў мяч і заскочыў у вароты сам. А мяч ударыўся аб штангу і застаўся на лініі. Абаронцам суперніка толькі і засталося тое, як выбіць мяч. 

Гульня скончылася з лікам 2:2, а ПСЖ засталося ў васьмі турах набраць адзін бал, каб зноў стаць чэмпіёнам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0