У Клайпедзе пацярпелі двое вайскоўцаў з Латвіі. Дэпартамент паліцыі Літвы паведамляе, што ў аднаго з іх забралі тэлефон і грошы, а другога збілі.

Па дадзеных паліцыі, уначы 6 красавіка, у Клайпедскую бальніцу быў дастаўлены латвійскі вайсковец (1984 г.н.), які атрымаў траўму галавы. Пацярпеламу прызначылі амбулаторнае лячэнне. Пацярпелы распавёў, што ў тэрмінале круізных судоў яго збілі незнаёмыя людзі.

Другое надзвычайнае здарэнне адбылося ўжо раніцай: у Клайпедзе, у бары на вул. Тайкас незнаёмыя людзі напалі на латвійскага афіцэра ВМС (1987 г.н.), скралі ў яго тэлефон Huawei P10, грошы і дакументы. У абодвух выпадках вайскоўцы былі без уніформы і не на службе. Вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?