Памёр акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага, педагог па сцэнічнай мове Уладзімір Ілліч Курган, паведамляе сайт тэатра.

Уладзімір Курган, якога ў тэатры называюць чалавекам дзіўнай дабрыні і культуры, пайшоў з жыцця 7 красавіка.

Уладзімір Курган нарадзіўся 7 студзеня 1953 года. У 1974 скончыў Тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» і з таго часу працаваў у тэатры імя Горкага.

Сярод роляў — Дональбайн ў «Макбеце», Флёра ў пастаноўцы «Вяртанне ў Хатынь» Алеся Адамовіча, Брата Сіла ў спектаклі «Апошнія» па п'есе Горкага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0