Як заявіў старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», новы будынак суда «ўнікальны з пункту гледжання фундаментальнасці, архітэктуры», піша Салідарнасць.

«Усякія размовы пра тое, што занадта нешта дарагое, — гэта міфы, якія ні на чым не заснаваныя. Будынак пабудаваны з скарачэннем тэрмінаў, з эканоміяй бюджэтных сродкаў», — адзначыў ён.

Нагадаем, што раней вакол будаўніцтва новага будынка Вярхоўнага суда разгарэўся скандал: асаблівае абурэнне выклікаў той факт, што толькі герб і надпіс для фасада абышліся будаўнікам больш чым у 112 тысяч даляраў у эквіваленце. А на пабудову будынка цалкам сышло каля 51 мільёна даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0