4 красавіка 42-гадовы жыхар Смаргоні патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што знайшоў 440 патронаў, якія хоча аддаць у праваахоўныя органы, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

Супрацоўнікі міліцыі, СК і камітэта экспертыз выехалі на месца і пабачылі 440 патронаў калібра 7,62 міліметра часоў апошняй вайны. Мужчына распавёў, што 3 красавіка займаўся раскопкамі ў вёсцы Відзюны Астравецкага раёна. У нейкі момант металашукальнік выявіў буйны прадмет. Дастаўшы яго з зямлі, мужчына зразумеў, што перад ім знаходзяцца боепрыпасы.

У той дзень ён схаваў патроны ў гаражы, а на наступны дзень паведаміў пра знаходку ў праваахоўныя органы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна