Ізраільцяніна Ісаака Хаіка ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Гінеса як найстарэйшага футбаліста ў свеце, які сыграў у афіцыйным матчы прафесійных клубаў, піша Бі-бі-сі.
73-гадовы галкіпер клуба «Іроні Ор-Іехуда» ў пятніцу ўвечары правёў на полі ўсе 90 хвілін матчу.
Цырымонія ўручэння футбалісту сертыфіката Кнігі рэкордаў Гінеса адбылася на стадыёне адразу пасля завяршэння гульні.
Нягледзячы на шаноўны ўзрост, Хаік заявіў, што гатовы і далей гуляць за сваю каманду. На наступным тыдні ён адзначыць свой 74-ы дзень нараджэння.
Клуб «Іроні Ор-Іехуда» выступае ў Лізе Бэт - чацвёртым па сіле футбольным дывізіёне Ізраіля.
Пятніцкі матч завяршыўся для каманды Хаіка няўдала: яна саступіла клуба «Макабі Рамат Ган» з лікам 1:5.
Аднак заўзятары кажуць, што ў паразе віны брамніка няма - за гульню Хаік зрабіў некалькі уражлівых «сэйваў»





