Фота ў якасці ілюстрацыі, fishki.net

Фота ў якасці ілюстрацыі, fishki.net

Пра выпадак паведамляе абласная міліцыя.

У 38-гадовай жыхаркі адной з вёсак Рэчыцкага раёна здарыўся канфлікт з 58-гадовай. 38-гадовая жанчына ноччу падпаліла хату сваёй непрыяцелькі, папярэдне заблакаваўшы дзверы.

Спячую жанчыну пабудзіў кот. Адчуўшы пах дыму, яна паспрабавала выбрацца на вуліцу. Жанчыне ўдалося выбіць заблакаваныя звонку дзверы. Пасля выклікала пажарных.

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку былі адпрацаваны розныя версіі. У тым ліку правераныя і людзі, у якіх былі канфлікты з пацярпелай. Так супрацоўнікі РАУС выйшлі на падазраваную, яе затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0