Масгарсуд змяніў меру стрымання рэжысёру Кірылу Сярэбранікавым з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе.

Такое ж рашэнне прынята ў дачыненні да іншых фігурантаў справы «Сёмай студыі» — Соф'і Апфельбаум і Юрыя Іціна.

Такім чынам Масгарсуд адмяніў пастанову Мяшчанскага суда, які 2 красавіка падоўжыў тэрмін утрымання пад хатнім арыштам фігурантаў справы да ліпеня 2019 года.

Сярэбранікаў абвінавачваецца ў раскраданні 68 мільёнаў расійскіх рублёў (1,1 млн даляраў) з дзяржсубсідыі на падтрымку сучаснага мастацтва, якую атрымала яго прадзюсарская кампанія «Сёмая студыя». Па справе праходзяць таксама чацвёра падначаленых рэжысёра з «Сёмай студыі» і «Гогаль-цэнтра».

У яго падтрымку выступалі розныя вядомыя людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0