Аляксандр Лукашэнка сёння даў інтэрв'ю найбуйнейшаму інфармацыйнаму агенцтву Турцыі «Анадалу», піша БелТА.

Аляксандру Лукашэнку было зададзена каля дзесяці пытанняў. У кіраўніка краіны пацікавіліся меркаваннем адносна нарастання напружанасці ў рэгіёне і свеце ў цэлым і ў сувязі з гэтым асаблівасцямі знешняй палітыкі Беларусі, яе укладам у ўрэгуляванне канфлікту ў Украіне. Кіраўнік дзяржавы расказаў аб падыходах Беларусі ў міжнародных адносінах, даў ацэнку ходу прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне.

Падрабязна была закранутая праблематыка беларуска-турэцкіх адносін. Аляксандр Лукашэнка прыадкрыў падрабязнасці будучага візіту ў Турцыю, ацаніў перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва і распавёў аб асабістых адносінах з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Інтэрв'ю прайшло напярэдадні афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Турцыю, які запланаваны на сярэдзіну красавіка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0