Беларускі спявак Дзмітрый Калдун 6 красавіка даваў канцэрт у райцэнтры Дзятлава ў Гродзенскай вобласці. Пасля выступу ён выклаў у інстаграме сэлфі з фінгалам. Подпіс да фота быў наступным: «Гастролі па Беларусі ў самым разгары. Спрабаваў праспяваць «Караблі» караоке ў правінцыйным гарадку. Дзякуй удзячным слухачам».

З’явіліся інтэрпрэтацыі, што хтосьці з жыхароў Дзятлава мог пабіцца са спеваком. На справе ўсё атрымалася не настолькі крымінальна, але не менш цікава.

Падчас выступу ў райцэнтры ў зале Дома культуры прапала святло. Калдун быў вымушаны сканчваць канцэрт акустычна.

«Пасля выступу Дзмітрый пайшоў да машыны, на вуліцы было цёмна, ён не заўважыў яму на дарозе, не паспеў сгрупавацца і ўдарыўся галавой аб арэлі, якія не пабачыў у цемры», — расказала піяршчыца Калдуна Юлія Сажына.

Пасля агляду ў бальніцы ў спевака дыягнаставалі вывіх калена, а таксама падазрэнне на страсенне мазгоў.

Дзмітрый Калдун прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні ў 2007 годзе. Там ён заняў найвышэйшае для нашай краіны шостае месца ў конкурсе. Летась Калдун выступаў на мітынгу ў «ДНР» пад аховай аўтаматчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?