На пярэднім плане — бальніца пад Славянскам, знішчаная падчас баявых дзеянняў. За ёй — новыя адбудаваныя карпусы бальніцы, фота Максіма Маханькова

На пярэднім плане — бальніца пад Славянскам, знішчаная падчас баявых дзеянняў. За ёй — новыя адбудаваныя карпусы бальніцы, фота Максіма Маханькова

Уладзімір Пуцін гатовы весці перамовы з кіраўніком Украіны пасля выбараў — за выключэннем тых выпадкаў, калі гэты дыялог «спрабуюць абкласьці правакацыямі», заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае РБК.

«У цэлым Пуцін заўсёды адкрыты для дыялогу, за выключэннем тых сітуацыяй, калі гэты дыялог спрабуюць абкласьці рознымі правакацыямі, спрабуюць, скажам так, упрыгожыць дыверсіямі», — сказаў Пяскоў журналістам.

У выпадках калі прэзідэнта Расіі спрабавалі справакаваць, яго рэакцыя «заўсёды была выразная, недвухсэнсоўная і рашучая», нагадаў Пяскоў.

«Але пры гэтым прэзідэнт Пуцін заўсёды быў і застаецца прыхільнікам дыялогу для вырашэння тых праблем, якія стаяць на парадку дня», — указаў прэс-сакратар прэзідэнта.

Раней аб сваёй гатоўнасці весці перамовы з Пуціным аб спыненні вайны ў Данбасе заявіў лідар перадвыбарчай гонкі ва Украіне Уладзімір Зяленскі. «Вайна з Расіяй, таму трэба гаварыць з Расіяй у прысутнасці заходніх прадстаўнікоў», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0