Штаб кандыдата ў прэзідэнты Украіны, шоўмена Уладзіміра Зяленскага звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў на прадмет забеспячэння кандыдата аховай.
Пра гэта сказаў на брыфінгу ў панядзелак у Кіеве дарадца міністра ўнутраных спраў Іван Варчанка.
«Да першага тура, у перыяд агітацыі, мы ажыццяўлялі ахову дзевяці кандыдатаў у прэзідэнты. Зараз пра такую ахову звярнуўся штаб кандыдата ў прэзідэнты Зяленскі, які будзе ў спісе бюлетэняў пры паўторным галасаванні», — сказаў Варчанка.





