Ніна Багінская ў Курапатах 4 красавіка, фота Волі Афіцэравай
Суд Маскоўскага раёна накіраваў на дапрацоўку пратакол на Ніну Багінскую — яе вызвалілі. У ізалятары часовага ўтрымання Багінская абвясціла галадоўку і трымала яе з 5 красавіка, піша Радыё Свабода.
72-гадовую жанчыну абвінавачвалі у тым, што яна нібыта перашкаджала будаўнічым працам у Курапатах, калі там зносілі крыжы і на іх месцы ставілі агароджу. Таксама Багінскую вінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі. Пратакол вярнулі ў РУУС «для выпраўлення недахопаў».
Ніна Багінская адмовілася падняцца, калі з'явіўся суддзя. «Вы для мяне ніхто. Я не прызнаю гэты суд», — заявіла яна. Таксама яна адмовілася даваць паказанні.
«Не лічу гэты суд справядлівым, — дадала Багінская. — Я Канстытуцыі не парушаю».
Яна адвярнулася ад суддзі, сказаўшы, што не хоча слухаць





