@eosnos

@eosnos

Журналіст New Yorker Эван Оснас раптам даведаўся, што яго планшэт Apple iPad заблакаваны на бліжэйшыя 48 гадоў. Гэта адбылося пасля таго, як мужчына пакінуў свайго трохгадовага сына сам-насам з прыладай, паведаміў ён у твітары.

Оснас звярнуўся да падпісчыкаў па параду. «Эм, гэта падобна на фейк, але так выглядае сёння наш iPad, пасля таго як яго (шматкроць) спрабавала разблакаваць трохгадовае дзіця. Ёсць ідэі?» — напісаў ён. Да публікацыі журналіст прыклаў фатаграфію, на якой паказана, што iPad заблакаваны і будзе даступны для ўваходу толькі праз 25 мільёнаў 536 тысяч 442 хвіліны.

Многія пастараліся падказаць журналісту варыянты вырашэння праблемы. Часцей за ўсё згадвалася неабходнасць пераўсталяваць аперацыйную сістэму на планшэце і аднавіць дадзеныя з рэзервовай копіі. Але некаторыя прапанавалі не спяшацца з аднаўленнем і пачакаць 48 гадоў. Адзін з карыстальнікаў пажартаваў, што такім чынам у бацькі ёсць выдатны падарунак на 52-годдзе сына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0