Інцыдэнт адбыўся ўвечары 6 красавіка.
Пасля запраўкі 57-гадовая жанчына забыла дастаць заправачны пісталет з паліўнага бака, села за руль і паехала. У выніку гэтага была пашкоджана калонка.
У дачыненні да жанчыны складзены адміністрацыйны пратакол, паведамляе «Ляхавiцкi веснiк».





