У Барысаўскім раёне знайшлі чалавечыя парэшткі, паведамляе СК.

Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта парэшткі мясцовага жыхара 1961 года нараджэння. Яго брат на працягу некалькіх гадоў безвынікова шукаў сваяка, а затым звярнуўся ў міліцыю. Гэта было ў снежні.

Распачалі крымінальную справу. Да забойства мужчыны, хутчэй за ўсё, мае дачыненне яго 49-гадовая сястра. Следчыя высветлілі, што злачынства было здзейснена каля трох гадоў таму з-за бытавой сваркі. Цела жанчына закапала на сваім участку, каб замесці сляды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0