У штабе прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі лічаць, што праводзіць дэбаты 19 красавіка занадта позна, таму настойваюць на сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Зяленскім 14 красавіка на стадыёне «Алімпійскі». Пра гэта на брыфінгу ў панядзелак паведаміў прадстаўнік штаба Алег Мядзведзеў, піша Ліга.

Мядзведзеў адзначыў, што ў штабе апанента хочуць адцягнуць дэбаты, і 19 красавіка — гэта ўжо занадта позна, паколькі наступны за ім дзень цішыні не дасць журналістам магчымасці прааналізаваць адказы кандыдатаў, а выбаршчыкам — асэнсаваць іх.

«Таму застаецца ў сіле пазіцыя Пятра Парашэнкі правесці першыя дэбаты 14 красавіка на стадыёне Алімпійскі. І Парашэнка будзе чакаць Уладзіміра Зяленскага на гэтых дэбатах», — адзначыў Мядзведзеў.

Ён удакладніў, што прэзідэнт прыйдзе на дэбаты 19 красавіка на тэлебачанне, паколькі гэтага патрабуе закон.

«Не выключана, што Парашэнка зможа прыйсці 19 красавіка і на Алімпійскі, але толькі ў той час, у які будзе вольны ад выканання сваіх абавязкаў», - сказаў спікер штаба дзеючага кіраўніка Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0