Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аддаў распараджэнне аб звальненні кіраўніка Сакрэтнай службы ЗША Рэндальфа Алеса, паведамляе CNN.

Прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс заявіла, што афіцыйная адстаўка адбудзецца «ў найбліжэйшы час». Новым кіраўніком Сакрэтнай службы стане кадравы агент Джэймс Марэй.

Як піша NBC News, рашэнне аб звальненні Алеса было прынята каля двух тыдняў таму — яшчэ да інцыдэнту ў Фларыдзе 30 сакавіка, калі грамадзянка Кітая змагла бесперашкодна трапіць на закрыты прыём на вілу Трампа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0