Здарэнне адбылося ў вёсцы Чырвонабярэжская Слабодка 8 красавіка, піша 112.by

Муж і жонка наводзілі парадак на сваім прысядзібным участку. Яны спальвалі смецце. У нейкі момант вогнішча засталося без нагляду. Пачала гарэць сухая трава. Жанчына паклікала мужа, дапамагчы тушыць агонь. Спачатку яны тапталі траву і выкарыстоўвалі падручныя сродкі. У нейкі момант на мужчыну загарэлася адзенне. Жанчына атрымала апёкі рукі, ногі і твару 1-2 ступені 4% цела (ад шпіталізацыі адмовілася). Да прыбыцця ратавальнікаў агонь патушылі суседзі. У выніку пажару знішчана 0,2 га сухой расліннасці. Але мужчына загінуў.

Паводле аператыўных звестак, гэта пяты выпадак з пачатку пажаранебяспечнага перыяду, калі разам з загарання травы гінулі людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0