Касым-Жомарт Такаеў, які займае пасаду прэзідэнта Казахстана, прызначыў дату правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў. У тэлезвароце да нацыі Такаеў заявіў, што галасаванне прызначана на 9 чэрвеня, піша tengrinews.kz.

Па плане наступныя прэзідэнцкія выбары ў Казахстане павінны былі прайсці вясной 2020 года. Да гэтага моманту Такаеў — былы спікер сената Казахстана - мог займаць пасаду прэзідэнта.

19 сакавіка сышоў у адстаўку Нурсултан Назарбаеў, які займаў пасаду прэзідэнта Казахстана амаль 30 гадоў. Згодна з Канстытуцыяй рэспублікі новым прэзідэнтам краіны стаў спікер парламента - Касым-Жамарт Такаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0