У судзе Ленінскага раёна раніцай 9 красавіка пачаўся суд над вядомым брэсцкім блогерам Сяргеем Пятрухіным. Падтрымаць яго прыехаў у Брэст праваабаронца Алесь Бяляцкі, піша Брэсцкая газета

Вядзе працэс Пятрухіна суддзя Аляксандр Семянчук. Пасяджэнне ледзь не сарвалася: зала суда не змагла змясціць усіх ахвотных.

Практычна ўсе з месцамі для сядзення занялі супрацоўнікі міліцыі. Людзей, якія не захацелі выходзіць самі, вывеў АМАП. Сярод тых, каму давялося сысці, і праваабаронца Алесь Бяляцкі

Пятрухін заявіў хадайніцтва аб далучэнні да матэрыялаў справы відэа, на якім запісаны сведкавыя паказанні чалавека. Гэты чалавек сцвярджае, што адзін з участковых, які па справе Пятрухіна праходзіць пацярпелым, збіваў яго. Суддзя задаволіў хадайніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0