Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павысіць узровень дысцыпліны ў сельскай гаспадарцы і разлічваць у большай ступені на ўласныя сілы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Лагойскі раён, піша БелТА.

«Наша бяда — псіхалогія. Мы, аграрыі, пачынаем ныць: а вось нам цяжка. Дворнік [віцэ-прэм'ер] ходзіць, думае: так, сапраўды. Увайшоў у становішча. Трэба ім дапамагаць. Бяжыць да мяне, мяне пераконвае. я таксама думаю: так, трэба дапамагаць. А ён сядзіць і рукі пацірае, пасмейваецца: вось я напружыў — мне далі. Усё, дурніца павінна быць скончана», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0