10 год таму ініцыятыўныя жыхары Бараўлян вырашылі давесці да ладу невялікую паляну ў лесе побач з дамамі, каб актыўна бавіць там час. Расчысцілі сваімі сіламі 12 сотак зямлі, замовілі трактар, выраўнялі надзел, засеялі газонам, трава дрэнна прыжылася — перасеялі наноў.

Дагледжанае поле стала месцам прыцягнення мясцовых жыхароў: на зацішнай сонечнай паляне гулялі ў футбол, бадмінтон, адпачывалі, нават аднойчы зладзілі вяселле. Абсталявалі пляцоўку варотамі, зручнымі лавамі, каб усім было зручна, рэгулярна самі стрыглі газон. 

Хлопцы самі рэгулярна стрыглі газон на полі, каб было зручна і дагледжана. 

Хлопцы самі рэгулярна стрыглі газон на полі, каб было зручна і дагледжана. 

Які быў шок у мясцовых, калі яны даведаліся, што ў мінулую пятніцу пляцоўку разаралі і высадзілі на ёй саджанцы сасны. 

Абаруныя жыхары Бараўлян звярнуліся ў мясцовы лясгас па тлумачэнні, вось што ім адказалі, піша Onliner.by:

«На нашы пытанні адказвалі коратка: «Тут па плане лес», «Месца не павінна пуставаць», «Ужо нічога не адмяніць», «Зямля не ваша». Вельмі шкада, вядома. Я не супраць азелянення, але навошта было знішчаць тое, што прыносіла столькі карысці? Няўжо на тэрыторыі лясгаса не знайшлося іншага месца для гэтых саджанцаў? Прагалін у лесе ж шмат… Па чутках, у лясгаса былі саджанцы і трэба было іх дзесьці тэрмінова пасадзіць. Напэўна, трактару было зручна праехаць па нашу паляну, вось і абралі яе», — скрушна дзеліцца Аляксандр. Ён быў адным з тых, хто першым узяўся за справу і рэгулярна гуляў у футбол на полі. 

Так пляцоўка выглядала летам. 

Так пляцоўка выглядала летам. 

Так яна выглядае цяпер. 

Так яна выглядае цяпер. 

Па просьбе Onliner.by дырэктар Бараўлянскага спецлясгаса Аляксандр Мірановіч пракаментаваў сітуацыю:

«Гэта тэрыторыя Дзяржлясфонду. У лясгаса ёсць улік зямель, дзе падобныя пляцоўкі лічацца нямэтавым выкарыстаннем. У сувязі з чым, згодна з праектам РУП «Белдзяржлес» па ўліку зямель ляснога фонду, усе прагалы (а гэтая пляцоўка лічыцца прагалам) павінны быць адноўлены шляхам садзейнічання натуральнаму аднаўленню або штучна створанымі ляснымі культурамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0