Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка запрасіў да сябе кіраўнікоў дыпламатычных ведамстваў краін ЕС, акрэдытываных у Мінску. Падчас сустрэчы ён расказаў дыпламатам пра сітуацыю ў Курапатах.

Адзін з удзельнікаў размовы сказаў Свабодзе:

«Калі казаць пра сутнасць выступу намесніка міністра, то ён быў у тым жа рэчышчы, як акрэсліў спадар Варанецкі».

Валер Варанецкі, старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў, а раней намеснік міністра замежных спраў, напісаў у фэйсбуку пра падзеі ў Курапатах, што ягонай першай рэакцыяй на знос крыжоў было «збянтэжанасць, боль і трывога».

«Калі мы навучымся, як у народзе кажуць, рабіць па-людску? Па-хрысціянску? Не абражаючы пачуццяў і годнасці адзін аднаго? Чаму за ўсе гэтыя гады мы не знайшлі час для шырокага грамадскага абмеркавання таго, якім бы мы хацелі бачыць гэтае сакральнае для нас, хто жыве, месца агульнай памяці, болю і пакаяння? А цяпер спяшаемся… Навошта? І што ў выніку атрымаем?»

Чытайце таксама
Дэпутат Варанецкі пра знос крыжоў у Курапатах: «Першая рэакцыя — разгубленасць, боль і трывога»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0