tengrinews.kz

tengrinews.kz

Дарыга Назарбаева — спікер сената Казахстана і дачка былога прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева — не плануе ўдзельнічаць у датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане. Пра гэта Tengri News заявіла памочніца Назарбаевай Саўле Мустафаева.

«Не, Дарыга Нурсултанаўна не збіраецца балатавацца», — сказала Мустафаева.

9 красавіка Касым-Жомарт Такаеў, які займае пасаду прэзідэнта Казахстана, прызначыў датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 9 чэрвеня. Па законе наступныя выбары кіраўніка дзяржавы ў Казахстане павінны былі прайсці вясной 2020 года. Да гэтага моманту Такаеў мог займаць пасаду прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0