Маршрутка і аўтобус ехалі ў спадарожным напрамку з боку вул. Сурганава ў напрамку вул. Броўкі.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, у першай паласе ехаў аўтобус, а ў другой — маршрутка, кіроўца якой пры перастраенні не саступіў дарогу аўтобусу. У выніку адбылося сутыкненне. Два пасажыры аўтобуса пасля падзення ў салоне атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу», — праінфармавалі ў ДАІ.