Фота абласной міліцыі

Фота абласной міліцыі

Здарэнне адбылося 5 красавіка ў вёсцы Вялікая Кракотка, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

46-гадовы мясцовы жыхар пранік у дом 87-гадовай жанчыны. Яна была ў бальніцы, а мужчына гэта ведаў. Прабраўшысяў дом, ён забраў прадукты коштам на пяць рублёў.

Затым вырашыў пазбавіцца ад доказаў і падпаліў дом пенсіянеркі. У выніку полымя перакінулася на суседні нежылы дом. Праз некалькі гадзін агонь ўбачыў жыхар вёскі і патэлефанаваў у МНС. Два дамы выратаваць не ўдалося.

Мужчына затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0