Фотаздымак Філіпа Кіркорава ў атачэнні супрацоўнікаў «МакДональдса» сабраў больш як 22 тысячы лайкаў у папулярнай амерыканскай сацсетцы Reddit і паўтары тысячы каментаў. Сакрэт поспеху здымка — падабенства Кіркорава з Ісусам Хрыстом з фрэскі «Таемная вячэра» Леанарда да Вінчы. У каментарах нарадзілася мноства жартаў на гэтую тэму.
У адзін з рэстаранаў «МакДональдса» Кіркораў завітаў 7 красавіка напярэдадні свайго канцэрту ў «Мінск-арэне» і нават пастаяў за касай.
«Таемная МакВячэра»:
«Ён выглядае як МакІсус»:
«Здаецца, ён можа зрабіць з вады соус МакЧыкен»:
«Выглядае так, нібы ён дае ім жыццёвыя парады. Магчыма, нешта кшталту таго, як атрымаць бясплатны гамбургер»:





