Сёння ў офісе Белсата ў Мінску прайшоў ператрус. Ён доўжыўся чатыры гадзіны. А 13-й з офіса тэлеканала выйшлі супрацоўнікі міліцыі і Следчага камітэта. Разам з імі з'явіўся і супрацоўнік тэлеканала Мікола Дзябёла, які прысутнічаў пад час ператрусу, піша Радыё Свабода.

«Ніякага абвінавачання супраць мяне няма, я быў як прысутны падчас ператрусу. Следчы забараніў разгалошваць, на падставе якога артыкула вядуцца дзеянні. Але ператрус паводле крымінальнай справы», — паведаміў Дзябёла

Падчас ператрусу, паводле Дзябёлы, забралі два сістэмныя блокі, тры ноўтбукі, а таксама ўсе носьбіты інфармацыі.

Чаму трасуць «Белсат»? Тэлеканал напісаў пра затрыманне генерала Шведа, а гэта аказалася няпраўдай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна