president.gov.by
Пра гэта кіраўнік краіны заявіў падчас наведвання Лагойшчыны, паведамляе прэс-служба.
Лукашэнка надаў асаблівую ўвагу працы тых гаспадарак Лагойскага раёна, якія раней былі перададзеныя ў якасці падшэфных арганізацый буйным прадпрыемствам і прыватным структурам. Ён пацікавіўся, наколькі эфектыўна яны працуюць, і даручыў правесці іх рэвізію. «Хачу паглядзець, як гэтыя падшэфныя, кажучы па-старому, гаспадаркі працуюць. Думаю, трэба кагосьці яшчэ дагрузіць дадаткова калгасамі, саўгасамі. Дапусцім, МТЗ ці» Беларуснафта», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама пацікавіўся, як у Лагойскім раёне працуюць гаспадаркі, якія перададзены пад шэфства прыватным кампаніям. Ён падкрэсліў, што развіццё такога ўзаемадзеяння з прыватнымі структурамі магчыма толькі ў выпадку іх эфектыўнай і плённай працы на зямлі.





