У Эстоніі з анкет на атрыманне першых дакументаў для дзіцяці прыбралі тэрміны «мама» і «тата», замяніўшы іх на «бацькі», паведамляе Postimees.

У 2018 годзе ў анкеце для атрымання першага пашпарта для дзіцяці першымі трэба было запоўніць даныя маці і бацькі. Цяпер гэтыя палі зніклі з анкеты.

Паліцыя пачала выкарыстоўваць новую анкету, дзе для запаўнення даных бацькоў дзіцяці па-ранейшаму ёсць два полі. Аднак удакладненняў «маці» або «бацька» у анкеце няма, але неабходна адзначыць, якога полу кожны з бацькоў.

Па словах прэс-сакратара Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы, словы «мама» і «тата» замянілі на «бацька» ў сувязі з апошнімі папраўкамі да Закона аб грамадзянстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0