У Нацыянальным аэрапорце Мінск 17 сакавіка ў пасла Азербайджана ў Казахстане скралі гадзіннік, праваахоўнікі знайшлі злодзея і вярнулі выкрадзенае, паведамляе МУС.
Пасол Азербайджана ў Казахстане забыўся гадзіннік у памяшканні бізнэс-залы. Гэта заўважыў 37-гадовы ўкраінец, які і забраў гадзіннік. Пасля заявы аб знікненні супрацоўнікі крымінальнага вышуку на працягу некалькіх гадзін высветлілі асобу падазраванага і вярнулі выкрадзенае. Распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.205 КК Беларусі (крадзеж).





