У Нарвегіі сарваўся экстрэмал, які ішоў па канаце, нацягнутым паміж скаламі на плато Кьёраг, паведамляе Daily Mail.

Эспен Хатлеског (Espen Hatleskog) спатыкнуўся і страціў раўнавагу, калі знаходзіўся на вышыні 900 метраў над Люсе-фіёрдам. Падзенне перарваў страховачны трос. Канатаходзец забраўся назад на канат і працягнуў шлях.

Пераход і падзенне здымаліся на відэа пры дапамозе дрона.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна