Расійская акадэмія народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы выпусціла чарговы аналітычны зборнік з маніторынгам сацыяльна-эканамічнага становішча ў Расіі.
У зборніку прыведзена колькасць грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Расіі па гадах з 2015 па 2019.
Так, на пачатак 2015 года ў Расіі знаходзіліся 517.828 беларусаў.
2016 год - 649.276.
2017 год - 697.797.
2018 год - 643.756.
2019 год - 650.238 грамадзян Беларусі.
Таксама ў зборніку ёсць даныя па міграцыйным прыросце насельніцтва Расіі па краінах з 2012 па 2018 год.
Такія лічбы былі па Беларусі.
2012 год — 10,2 тысячы чалавек.
2013 год — 3,8 тысячы чалавек.
2014 год — 6,8 тысячы чалавек.
2015 год — 4,9 тысячы чалавек.
2016 год — 2,1 тысячы чалавек.
2017 год — 11,8 тысячы чалавек.
2018 год — 7,2 тысячы чалавек.





