Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што расследаванне пра змову паміж яго перадвыбарным штабам і Расіяй было спробай дзяржаўнага перавароту, піша Рolitico.
Па словах Трампа, спецпракурор Роберт Мюлер і яго следчыя, якія расследавалі ўмяшанне Расіі ў выбары прэзідэнта ЗША 2016 года, «былі людзьмі, якія сапраўды ненавідзелі Дональда Трампа».
«Гэта была спроба перавароту. Гэта была спроба знішчыць прэзідэнта, і мы перамаглі іх», — заявіў кіраўнік Белага дома.