Google запусціла ў сталіцы Аўстраліі Канберы праект Wing — першую камерцыйную дастаўку невялікіх аб'ектаў, перадае BBC.

Праект Wing прызначаны для таго, каб дастаўляць ежу, каву, медыкаменты каля 100 кліентам у Канберы. Паведамляецца, што сэрвіс тэставалі з 2014-га, і многія людзі скардзіліся на шум ад невялікіх беспілотнікаў.

У горадзе Бонітан жыхары нават запусцілі кампанію супраць развіцця дронаў і казалі, што шум ад апаратаў чуваць паўсюль, і яны ў прынцыпе з'яўляюцца ненадзейнымі.

У адказ на гэта, у Google Wing заявілі, што распрацавалі больш ціхі дрон, і будуць выкарыстоўваць яго для свайго сэрвісу.

Дроны могуць выкарыстоўваць толькі днём, і не раней за 08:00 у выходныя. Лятальныя апараты таксама не павінны лятаць над натоўпамі людзей або галоўнымі дарогамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0