Фота з Вікіпедыі
Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заклікаў наносіць удары па тых, хто ўпэўнены ў магчымасці паставіць краіну на калені з дапамогай санкцый, перадае Yonhap са спасылкай на паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК.
«Мы павінны паслядоўна падымаць сцяг сацыялістычнай эканомікі і наносіць удар па тых, хто памылкова мяркуе, што яны могуць паставіць нас на калені санкцыямі», — сказаў Кім Чэн Ын на пленарным пасяджэнні кіроўнай партыі ў сераду.
Паводле яго слоў, лёс рэвалюцыі ў КНДР вызначаць упэўненасць у сабе і незалежная эканоміка. Як адзначае Yonhap, з такой заявай Кім Чэн Ын выступіў напярэдадні сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго паўднёвакарэйскага калегі Мун Чжэ Іна у Вашынгтоне — 11 красавіка бакі павінны абмеркаваць падыход да вырашэння ядзернага пытання КНДР.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа, выступаючы на слуханнях у сенаце, заявіў, што адміністрацыя Трампа хацела б мець магчымасць часткова зменшыць санкцыі супраць Пхеньяна, пакінуўшы пры гэтым большую частку абмежаванняў у сіле да той пары, пакуль рэжым Кім Чэн Ына не перастане быць ядзернай пагрозай.





