Лідары Еўрасаюза пагадзіліся на адтэрміноўку «Брэкзіту» да 31 кастрычнiка 2019 года, паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы. Для ўступлення ў сілу гэта прапанова павінна быць фармальна прынята прэм'ерам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй.

Мяркуецца, што Вялікабрытанія можа сысці з ЕС раней, калі парламент ратыфікуе пагадненне аб выхадзе. У такім выпадку «Брэкзіт» адбудзецца першага дня наступнага месяца.

У чэрвені лідары ЕС збяруцца яшчэ раз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна